BE RU EN

У менскіх шпіталях з-за грыпу адмянілі ўсе планавыя аперацыі?

  • 3.11.2009, 11:53

Пра гэта паведамляе газета «Наша Ніва» са спасылкай на крыніцу ў адным са шпіталёў беларускай сталіцы.

Па словах крыніцы «Нашай Нівы», у шэрагу менскіх шпіталёў адмененыя ўсе планавыя аперацыі, а ўсе анэстэзіёлагі занятыя лячэннем і выратаваннем хворых на грып, ВРВІ і выкліканыя імі ўскладненні.

Як паведаміла 3 лістапада Міністэрства аховы здароўя, за апошні тыдзень у Беларусі афіцыйна зафіксавана 70 тысячаў выпадкаў захворвання на грып і ВРВІ. Усяго за кастрычнік - 322 тысячы выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцыяў. Гэта на 41% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Апошнія навіны