BE RU EN

Медыкі баяцца гібрыда «свінога» і «птушынага» грыпу – «гэта будзе катастрофа»

  • 30.11.2009, 11:44

Высокая верагоднасць з'яўлення гібрыда «птушынага» і «свінога» грыпаў, заявіў кіраўнік Расспажыўнагляда Генадзь Анішчанка.

«Самае страшнае, што можа адбыцца, чаго мы баімся - H1N1 і H5N1, той птушыны грып. Калі тут адбудзецца (мутацыя), а верагоднасць высокая - гэта катастрофа», - сказаў Анішчанка на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Маскве, перадае «Интерфакс».

Але на шчасце, паводле яго словаў, «гэтага не адбываецца».

Як адзначыў Анішчанка, назіранні за зменяненнем віруса грыпу вядуцца вельмі ўважліва. Ён адзначыў, што з рэгіёнаў, дзе выяўлены вірус A/H1N1, ён збіраецца і адпраўляецца ў маскоўскія лабараторыі, дзе праводзіцца генетычны аналіз. «Мы вельмі пільна за гэтым сочым», - сказаў ён.

Кіраўнік Расспажыўнагляда паведаміў, што пакуль большасць тых, хто захварэў на так званы «свіны грып» пераносяць яго няцяжка. «На шчасце, пакуль у пераважнай большасці захворванні працякаюць як лёгкія», - сказаў ён.

Апошнія навіны