BE RU EN

У хакейнага клуба «Дынама-Менск» з'явіцца свая латэрэя

  • 5.11.2009, 12:08

Менаблвыканкам заснаваў новую латарэю, якая павінна стаць адным з асноўных фінансавых прыбыткаў хакейнага клуба «Дынама-Менск».

Як пазначана ў адпаведным рашэнні Менскага абласнога выканаўчага камітэта №1029, латарэя заклікана аказаць фінансавую падтрымку ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Менск» і ўстановам фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, перадае «Ежедневник».

Арганізатарам латарэі, якая атрымала назву «Супербонус», вызначана УП «Нацыянальныя спартовыя латарэі». Усталявана, што 50% чыстага прыбытку, атрыманай арганізатарам ад правядзення латарэі «Супербонус», накіроўваюцца ў абласны бюджэт. Сродкі будуць выкарыстоўвацца на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і аказанне фінансавай падтрымкі ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Міенск» і ўстановам фізічнай культуры і спорту Менскай вобласці.

Латарэя з'яўляецца мясцовай, гэта значыць будзе праводзіцца ў Мінскай вобласці, пасіўнай, імгненнай. Тэрмін яе правядзення - ад моманту атрымання пасведчання пра рэгістрацыю латарэі па 31 снежня 2012 года ўключна.

Апошнія навіны