BE RU EN

Мінздароўя Беларусі спыніў улік выпадкаў свінога грыпу

  • 10.12.2009, 16:39

Беларускія медыкі заяўляюць, што ў гэтым нібы няма неабходнасці.

«Неабходнасці ў масавым абследаванні насельніцтва і падліку выпадкаў пандэмічнага грыпу на дадзеным этапе ў Беларусі няма», завілі «Інтэрфаксу» ў Мінздароўі, растлумачыўшы, што «ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) пры з'яўленні значнай колькасці ВРВІ на фоне лабараторна даказанага пранікнення ў краіну віруса пандэмічнага грыпу індывідуальны ўлік не патрэбен».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Мінздароўя ў апошні раз каля месяца таму казаў пра 179 захварэлых на свіны грып у Беларусі. Тым часам у Беларусі сёння сотні тысяч людзей хворыя на грып. Пры гэтым чыноўнікі афіцыйна заявілі, што ўжо не падлічваюць выпадкі захворвання на пандэмічны грып A/H1N1.

Намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГІГЗ) Людміла Наройчык 18 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіла, што большасць лабараторна пацверджаных выпадкаў грыпу звязана са змяшанай інфекцыяй. «Ніколі не бывае, каб цыркуляваў толькі адзін узбуджальнік ВРВІ», — сказала яна.

Пры гэтым, кажучы пра выпадкі захворвання на свіны грып, яна сказала, што «ў лабараторным пацверджанні ўсіх выпадкаў няма неабходнасці».

Такім чынам, колькасць захварэлых на свіны грып у Беларусі можа быць нашмат больш і вылічацца сотнямі і нават тысячамі.

Апошнія навіны