BE RU EN

У Беларусі чакаецца дэфіцыт цэменту

  • 11.12.2009, 15:27

У Беларусі ў 2010 годзе прагназуецца дэфіцыт айчыннага цэменту, а імпарт дазволены толькі ў абмежаванай колькасці.

«Паводле нашых разлікаў у 2010 годзе патрэбы беларускага рынку ў цэменце перавысяць яго вытворчасць», - заявіў у Менску на калегіі міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Беларусі намеснік дырэктара Дзяржаўнага прадпрыемства «Інстытут НДПТІБ ім. Атаева С.С.» Ігар Трафімаў, перадае «Інтэрфакс».

Пры гэтым ён удакладніў, што пры існуючых магутнасцях па вытворчасці цэменту дэфіцыт захаваецца на працягу каля двух гадоў.

Так, паводле інфармацыі І. Трафімава, у 2010 годзе будзе выраблена 4,4 млн. тон цэменту, запатрабаванне беларускага рынку складзе 4,6 - 4,8 млн тон. Ён таксама паведаміў, што сёлета будзе выраблена каля 4,34 млн. тон цэменту пры патрэбнасці 4,16 млн. тон. Пры гэтым, І. Трафімаў падкрэсліў, што ў гэтым годзе Беларусь экспартавала 450 тыс. тон цэменту, імпарт склаў 270 тыс. тон.

У гэтай сувязі, міністр будаўніцтва і архітэктуры Беларусі Аляксандр Селязнёў адзначыў, што прыватныя арганізацыі ў 2010 годзе будуць вымушаныя імпартаваць цэмент. «Пры прагназаваным дэфіцыце яны (прыватныя арганізацыі - ІФ) павінны ісці на імпарт цэменту. Імпарт магчымы на ўзроўні 650-800 тыс. тон», - сказаў міністр, дадаўшы, што«пры гэтым неабходна забяспечыць экспарт, каб не страціць рынкі збыту».

Апошнія навіны