У Нідэрландах знайшлі казіны грып
- 11.12.2009, 16:43
На казіны грып у Нідэрландах захварэла ўжо больш за 2 300 чалавек, шэсць з іх памерлі.
Замежныя СМІ пішуць пра імклівае распаўсюджванне новага вірусу ў Нідэрландах. Захворванне пакуль перадаецца непасрэдна ад жывёлы да чалавека, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на Die Presse.
Паводле дадзеных аўстрыйскай газеты, на казіны грып у краіне захварэлі ўжо 2300 чалавек, шасцёра з іх памерлі.
Галандскі ўрад, занепакоены размахам эпідэміі, патрабуе знішчыць 20 тыс. коз і авечак, інфіцыраваных вірусам так званай ліхаманкі Q. Зараз эпідэмія бушуе ва ўсходняй і паўднёвай частцы Нідэрландаў - менавіта ў гэтых частках краіны знаходзіцца большая частка ўсіх ферм, на якіх утрымліваюцца каля 375 тыс. коз. Паводле дадзеных міністэрства сельскай гаспадаркі, новы грып ахапіў ужо 55 з 350 галандскіх ферм.
Як паведамляюць крынiцы, сімптомы казінага грыпу такія ж, як і пры заражэння іншымі відамі грыпу. У хворых адзначаецца моцны боль у горле, насмарк, ламата ў канечнасцях, слабасць, галаўны боль, падымаецца высокая тэмпература. Калі хваробу не лячыць, пачынаюцца сімптомы пнеўманіі, і магчымы лятальны зыход.
Як кажуць спецыялісты, лячыць казіны грып можна антыбіётыкамі - вынік хваробы спрыяльны пры своечасовым прымяненні такіх прэпаратаў. Паводле заключэння экспертаў, у выпадку з жывёламі, дапамагае прадухіліць заражэнне сухое і чыстае паветра. Калі грып у авечак і коз не лячыць, захворванне амаль дакладна скончыцца смерцю.
Як адзначаюць у міністэрстве сельскай гаспадаркі Нідэрландаў, імунітэт жывёл зніжае перапоўненасць фермаў, дажджлівае надвор'е і іншыя фактары. Спецыялісты таксама абмяркоўваюць магчымасць стварэння вакцыны супраць гэтага віду грыпу.
Між тым міністр аховы здароўя Аб Клінк супакойвае насельніцтва, што рызыка заражэння адносна нізкая, пакуль не зафіксавана ніводнага выпадку перадачы вірусу ад чалавека да чалавека, адзначае Euronews.net. Паводле міністра, акрамя таго, спрыяльныя ўмовы для барацьбы з эпідэміяй таксама ў сувязі з тым, што ў гэты час года ў авечак і коз не бывае патомства. Адпаведна ва ўладаў ёсць дастаткова часу, каб спыніць эпідэмію. Пры родах небяспеку заражэння дзяцей асабліва высокая, паколькі ў хворых жывёл узбуджальнік хваробы знаходзіцца часцей за ўсё ў плацэнце.