BE RU EN

Амаль кожнае пятае прадпрыемства – стратнае

  • 14.12.2009, 14:57

У Беларусі чыстая страта за студзень-кастрычнік 2009 года атрымала 18,5% ад агульнай колькасці прамысловых прадпрыемстваў, улічваемых у бягучым парадку.

У студзені-кастрычніку 2008 г. стратнымі былі 255 прадпрыемстваў ці 12,4%, паведамляе АФН са спасылкай Белстат.

Сума чыстай страты стратных прадпрыемстваў прамысловасці склала 781,7 млрд. рублёў, ці ў 2,9 разы больш за студзень-кастрычнік 2008 г.

Самыя вялікія сумы чыстай страты атрымалі прадпрыемствы харчовай прамысловасці (438 млрд. рублёў), машынабудавання і металаапрацоўкі (104,7 млрд. рублёў), лёгкай прамысловасці (89,9 млрд. рублёў), лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай (71,1 млрд. рублёў), шкляной і фарфорава-фаянсавай прамысловасці (35,6 млрд. рублёў).

Апошнія навіны