Экспарт паслуг з Беларусі скараціўся на 20%
- 17.12.2009, 17:30
У студзені—кастрычніку 2009 года экспарт паслуг склаў 2 мільярды 819,6 мільёнаў даляраў.
Такім чынам, экспарт паслуг скараціўся ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам на 20,4%. Такія дадзеныя, як паведамляе БелаПАН, апублікаваў Белстат, спасылаючыся на дадзеныя Нацыянальнага банка.
Імпарт паслуг зменшыўся на 25% да 1 млрд. 639,4 млн. Такім чынам, сальда склалася станоўчае ў памеры 1 млрд. 180,2 млн. даляраў.
Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 28,2% ад агульнага аб'ёму, у краіны па-за СНД — 71,8%; імпарт паслуг з краін СНД — 34,1%, з астатніх — 65,9%.
Транспартных паслуг экспартавана на 1,9 млрд. даляраў ЗША (на 24,8% менш за аналагічны леташні паказчык), імпартавана — на 644,6 млн. даляраў (падзенне на 41,2%).
Экспарт паслуг сувязі за дзесяць месяцаў склаў 133,8 млн. даляраў (на 5,9% больш), імпарт — 53,7 млн. (на 26,4% менш).
Аб'ём экспарту кампутарных і інфармацыйных паслуг склаў 118,1 млн. даляраў (на 0,4% больш), імпарту — 33,3 млн. (на 56,3% больш).
Экспарт аперацыйнага лізінгу зменшыўся да 50,9 млн. даляраў (на 17,6%).
Аб'ём экспарту паслуг у сферы архітэктуры, а таксама інжынерных і тэхнічных паслуг павялічыўся на 35,6% і склаў 41,5 млн. даляраў, у той час як імпарт зменшыўся на 5,5% (54,5 млн. даляраў).
На 44,2% знізіўся аб'ём экспарту будаўнічых паслуг — у грашовым выражэнні паказчык склаў 47 млн. даляраў. У той жа час імпарт павялічыўся на 63,9% і склаў 59,5 млн. даляраў.