Цэны вытворцаў у СНД знізіліся, а ў Беларусі выраслі
- 2.12.2009, 13:44
Найбольшае зніжэнне цэн у прамысловасці зафіксавана ў Казахстане і Азербайджане.
Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў сярэднім па краінах СНД у студзені-кастрычніку 2009 г. знізіліся на 6% у адносінах да студзеня-кастрычніка 2008 года, паведамляе АФН са спасылкай на дадзеныя статкамітэта СНД.
Найбольшае зніжэнне цэн у прамысловасці зафіксавана ў Казахстане (на 28,2%) і Азербайджане (на 27,4%).
Таксама адзначана зніжэнне цэн у прамысловасці Расеі (на 6,8%), Таджыкістана (на 5,1%) і Малдовы (на 3,6%).
Пры гэтым найбольшы прырост цэн вытворцаў зафіксаваны ў Беларусі (на 15,4%) і Кыргызстане (на 10,4%). Павялічыліся таксама цэны прамвытворцаў ва Украіне (на 5,1%) і Арменіі (на 2,7%).