BE RU EN

Беларускія навукоўцы ўдзельнічалі ў запуску Вялікага адроннага калайдэра (Відэа)

  • 2.12.2009, 14:40

Група беларускіх фізікаў збірала і манціравала адзін з дэтэктараў – ён кантралюе часціны высокіх энэргій.

Нагадаем, калайдэр у форме кальца дыяметрам 30 кіламетраў знаходзіцца на глыбіні амаль 200 метраў на мяжы Францыі і Швейцарыі. У адрозненні ад першага запуску, які адбыўся летась, другая спроба ў гэтым лістападзе прайшла паспяхова, паведамляе АНТ.

На думку навукоўцаў, у выпадку паспяховых выпрабаванняў гіганцкага паскаральніка, яны здолеюць зрабіць адкрыцці, якія перакуляць усе існуючыя сёння тэорыі пра з’яўленне Сусвету.

Усяго ў гэтым унікальным праекце працуюць больш за дзве тысячы спецыялістаў з 40 краін.

Апошнія навіны