BE RU EN

Ва Украіну адпраўлены чарговы груз гуманітарнай дапамогі з Беларусі

  • 2.12.2009, 18:01

Гуманітарны груз ва Украіну ў сувязі з эпідэміяй грыпу адпраўлены ў сераду з Менска ў Кіеў.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

«Значную частку беларускага гуманітарнага грузу склалі апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх. У Кіеў адправіліся 3 грузавыя аўтамабілі і машына суправаджэння», - распавёў начальнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Ён таксама не выключыў, што міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў асабіста паўдзельнічае ў цырымоніі перадачы грузу ўкраінскаму боку ў Кіеве 3 снежня.

«3-4 снежня ў Кіеве пройдзе паседжанне сумеснай беларуска-украінскай камісіі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, у якім Барыеў возьме ўдзел», - распавёў Навіцкі.

Як паведамлялася раней, рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі Украіне прынята ўрадам Беларусі пасля просьбы, якая паступіла з Украіны

Ва Украіну накіраваны гуманітарны груз агульным коштам больш за $1 млн. Акрамя медыцынскага абсталявання, груз уключае таксама перавязачныя сродкі, пасцельнае прыладдзе, антысептыкі і дэзінфікуючыя сродкі.

Нагадаем, што ў самой Беларусі ў перыяд эпідэміі грыпу аптэкі працягваюць адчуваць праблемы з забеспячэннем. У аптэках адсутнічаюць неабходныя лекі, а таксама марлевыя павязкі.

Апошнія навіны