АДКБ збіраецца змагацца з «кіберпагрозамі»
- 3.12.2009, 17:17
У Сакратарыяце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) падрыхтаваны праект Плану па фармаванні скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі.
«Мэтай дакумента з'яўляецца стварэнне ўмоў для выпрацоўкі і ажыццяўленні скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі дзяржаў Арганізацыі ў інтэрасах функцыянавання і развіцця сістэмы калектыўнай бяспекі», - адзначыў намеснік генеральнага сакратара АДКБ Аляксандр Базаўлюк, паведамляе Electroname.com са спасылкай на ИТАР-ТАСС.
Паводле яго словаў, праект плану вызначае рэалізацыю сумесных практычных мер па фармаванні сістэмы інфармацыйнай бяспекі і процідзеянню сучасным выклікам і пагрозам.
Дакумент прадугледжвае рэгулярнае правядзенне комплексных аператыўна-прафілактычных і спецаперацый, накіраваных на барацьбу са злачынствамі ў сферы сучасных інфармтэхналогій і падрыхтоўку адпаведных спецыялістаў.
Асаблівая ўвага ў плане надаецца аналітычнаму забеспячэнню дзейнасці АДКБ і мерапрыемствам па яго інфармацыйна-прапагандысцкай падтрымцы і папулярызацыі.
«Хуткім часам праект будзе прадстаўлены Постсавету пры АДКБ і накіраваны ўдзельнікам Арганізацыі для правядзення працэдуры ўзгаднення», - удакладніў Базаўлюк.
У склад АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея, Таджыкістан і Узбекістан