Даляр зноў падаражэў
- 7.12.2009, 13:04
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 7 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 28 рублёў.
Такім чынам, курс даляра склаў 2815 рублёў. Курс еўра знізіўся на 33 рублі і склаў 4167 рублёў, расейскага рубля знізіўся на 0,10 рубля да 95,35 беларускіх рубля за адзін расейскі, паведамляе АФН.
У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель ізноў абнавіў свой мінімум, знізіўшыся на 0,04% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1038,03 рубля супраць 1037,66 рубля ў пятніцу. У параўнанні з вызначанай на пачатак года велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валютаў знізіўся на 8,13%.
Як паведамлялася, 22 чэрвеня НБРБ пашырыў межы дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валютаў з +/-5 да +/- 10 адсоткаў. Г. зн. цяпер кошт кошыка павінен быць у межах ад 864 да 1056 рублёў замест раней заяўленых ад 912 да 1008 рублёў.
З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 6,23%, да еўра – на 12,53%, да расейскага рубля - на 5,76%.