BE RU EN

Усплеск пнеўманіі на Гомельшчыне: Шпіталявана 6 700 чалавек

  • 8.12.2009, 13:08

Колькасць зваротаў па медыцынскую дапамогу ў перыяд эпідэмічнага ўздыму павялічылася ў 4,8 разы ў параўнанні з мінулым годам.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Гомельскага аблвыканкама, у перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып і ВРІ (з 29 кастрычніка па 4 снежня) у Гомельскай вобласці звярнулася па медыцынскую дапамогу 191.659 чалавек, што ў 4,8 разы больш за аналагічны перыяд мінулага года. Шпіталявана 6.460 чалавек з ВРІ і 6.678 чалавек з пнеўманіяй.

Уздым захворванні ВРІ ў Гомельскай вобласці ў гэтым годзе пачаўся 29 кастрычніка — 4 лістапада. Ён рэгістраваўся ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, найбольшы ўзровень захворвання ад пачатку сезону зарэгістраваны ў Менскай (16.560 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва) і Гомельскай (16.365 на 100 тысяч насельніцтва) абласцях, найменшы — у Гарадзенскай (10.886 на 100 тысяч насельніцтва) і Берасцейскай (10.942 на 100 тысяч насельніцтва) абласцях.

У Гомельскай вобласці пад'ем захворвання на ВРІ адзначаўся амаль адначасова (з інтэрвалам тры-пяць дзён) ва ўсіх рэгіёнах. Вышэй за сярэднеабласныя паказчыкі ўзровень захворвання на ВРІ склаў у Гомелі, Мазыры, Рэчыцы, Ельскім, Нараўлянскім, Хойніцкім, Чачэрскім, Лельчыцкім і Буда-Кашалёўскім раёнах.

З улікам сітуацыі, якая складваецца, з 4 па 6 лістапада на ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях былі ўведзеныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

Найбольшыя ўзроўні захворвання на ВРІ адзначаліся 5—18 лістапада з пікам захворвання 9 лістапада, калі было зарэгістравана 20.078 выпадкаў ВРІ.

6 лістапада ў вобласці скончаная імунізацыя дарослага і дзіцячага насельніцтва супраць грыпу. Прышчэплена 121.500 чалавек за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. За кошт сродкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўласных сродкаў насельніцтва прышчэплена 15.450 чалавек (ахоп па вобласці склаў 9,4%).

Апошнія навіны