BE RU EN

Віктар Шалкевіч: Пяро яшчэ не перастала стаяць

  • 8.12.2009, 16:24

11 снежня ў залі менскага Палаца вэтэранаў адбудзецца канцэрт беларускага барда Віктара Шалкевіча «Лепшае і новае».

Сярод даўно вядомых хітоў прагучаць і зусім новыя творы. Вось, што распавёў «Радыё Свабода» бард:

«Самая вялікая нагода для канцэрта – тое, што я напісаў 9 новых песень. Вось гэта – самае галоўнае. Некаторыя з іх напісаны сёлета і крыху вядомыя, а некаторыя - невядомыя зусім.

І вось каб не вырашылі мае слухачы, што я а) – заеўся; б) – перастала стаяць пяро і астатняе – то я вырашыў іх пацешыць. Таму рыхтуйцеся!», -- сказаў Віктар Шалкевіч.

Віктар Шалкевіч – вядомы беларускі актор, вядучы аўкцыёнаў і шоўмэн. У адрозненні ад іншых вядомых людзей ён жыве не ў сталіцы, а ў абласным цэнтры – у Гародні.

Сваю пазіцыю ён тлумачыць удачным знаходжаннем горада над Нёманам – да трох сталіц (Менска, Вільні і Варшавы) аднолькавая адлегласць.

Вечар Віктара Шалкевіча адбудзецца 11 снежня ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы). Бард прэзентуе праграму «Лепшае і новае». Пачатак – 19:00. Кошт квіткоў: ад 15 000 да 20 000.

Тэлефон для даведак: 6490888

Апошнія навіны