Міліцыянт з Лельчыц згвалтаваў не адну дзяўчыну?
- 16.02.2009, 8:13
Затрыманага па падазрэнні ў згвалтаванні 15-гадовай дзяўчыны супрацоўніка РУУС Лельчыцкага раёна (Гомельская вобласць) правяраюць на дачыненне да яшчэ аднаго аналагічнага злачынства.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу ў пракуратуры Гомельскай вобласці.
"Арыштаванага па падазрэнні ў згвалтаванні школьніцы супрацоўніка лельчыцкай міліцыі правяраюць на дачыненне да згвалтавання, якое адбылося ў менскай вобласці ў 2007 годзе", - паведамілі ў пракуратуры.
Там удакладнілі, што "19 студзеня 2009 года па факце згвалтавання 15-гадовай школьніцы ў Лельчыцкім раёне была ўзбуджаная крымінальная справа. Праз некалькі тыдняў па падазрэнні ў дадзеным злачынстве быў затрыманы мясцовы 25-гадовы міліцыянт".
"Дзяўчына была збітая і згвалтаваная ўначы ў безгаспадарнай пабудове старой царквы ў Лельчыцах", - распавялі суразмоўцы агенцтва.