BE RU EN

Міліцыя працягвае шукаць арганізатара выбуху ў Менску па надпісе на пакеце соку

  • 24.02.2009, 13:20

Пінская міліцыя размясціла ў мясцовых газетах фатаграфіі з малюнкам ўпакоўкі нектара «Садочак». Менавіта гэты пакет быў знойдзены на месцы «менскага выбуху» у ноч на 4 ліпеня мінулага года.

На ўпакоўцы асадкай напісаны кошт — 5700 рублёў. Міліцыянты просяць адгукнуцца аўтара надпісу ці людзей, якія бачылі гэтую ўпакоўку нектара. За праўдзівую інфармацыю гарантуецца «ананімнасць і ўзнагарода», перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, выбух самаробнай прылады, начыненай балтамі і гайкамі, адбыўся на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у ноч на 4 ліпеня (каля 00.30) падчас канцэрту з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці. На канцэрце, па афіцыйных дадзеных, прысутнічала каля паўмільёна чалавек. За медыцынскай дапамогай, па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.

Апошнія навіны