За пратэст ля выканкаму - мільённыя штрафы
- 3.02.2009, 15:47
Мільённымі штрафамі пакараў суд актывістаў “Маладога Фронту” і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” за акцыю, накіраваную супраць самаўпраўнасьці КДБ.
Андруся Цянюту пакаралі 80 базавымі велічынямі (2 800 тысяч беларускіх рублёў ці 1 018 долараў ЗША) па двух адміністрацыйных артыкулах: ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і супраціў міліцыі, Васіля Токаранку – 50 базавымі велічынямі (1 750 тысяч беларускіх рублёў ці 636 долараў ЗША), а Кастуся Жукоўскага – 100 базавымі велічынямі (3 500 тысяч беларускіх рублёў ці 1 272 долараў ЗША).
Па рашэньню суда моладзевым актывістам нават павернулі бел-чырвона-белы сьцяг, адабраны пры затрыманьні.
Нагадаем, сёньня ўдзень сябры “Маладога Фронту” і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” арганізавалі акцыю пратэсту супраць масавага звальненьня актывістаў апазыцыі, што адбываецца пад ціскам Камітэта дзяржбясьпекі: яны прайшліся маршам ад вабласнога драматычнага тэатру да гомельскага выканкаму з 6-мэтровай расьцяжкаю “КДБ нас гоніцы – Канстытуцыя абароніць?” і бел-чырвона-белым сьцягам, дзе правялі 30-хвілінны пікет.