BE RU EN

Затрыманьні за ўлёткі да Дня сьвятога Валянціна

  • 3.02.2009, 17:23

Сёньня ў падземным пераходзе на станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» ў Менску былі затрыманыя актывісты «Маладога Фронта», якія раздавалі улёткі і запрашэньні моладзі на акцыю 14 лютага.

Міліцыянты даставілі маладзёнаў у апорны пункт для вобшуку, пасьля чаго параілі ім развадаць улёткі ля школ і унівэрсытэтаў, піша старонка mfront.net.

«Міліцыянты перагледзелі ўсе ўлёткі, прачыталі зьмест і, не знайшоўшы нічога крамольнага, вярнулі назад са словамі: «Ідзіце раздавайце ўлёткі ля школ і унівэрсытэтаў, а ў мэтро не сьмяціце», – распавёў адзін з затрыманых Вадзім Ханяўка.

Апошнія навіны