Грошай на «Базар» не шкада
- 5.02.2009, 12:08
Фінансаванне міжнароднага фэсту мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з бюджэту «саюзнай дзяржавы» не будзе скарачацца.
Пра гэта заявіў дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве, перадае БелТА.
«Не можа быць ніякай гаворкі, што фінансаванне скароціцца», - сказаў Павал Барадзін. Наадварот, асігнаванні з саюзнага бюджэту на прэстыжны фэст узрастуць: калі летась з бюджэту «саюзнай дзяржавы» на яго правядзенне было вылучана 23 млн. расейскіх рублёў, дык ў цяперашнім годзе запланавана 25 млн. расейскіх рублёў.
Намеснік дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы» Сяргей Шухно дадаў, што большая частка фінансавання «Славянскага базару» ажыццяўляецца з бюджэту Беларусі.