МУС адмаўляецца каментаваць скандал вакол алімпійскага чэмпіёна
- 11.03.2009, 9:33
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакуль афіцыйна не каментуе ход разгляду, які праводзіцца ў адносінах алімпійскага чэмпіёна Пекіна Андрэя Арамнава.
Як нагадвае агенцтва БелаПАН, у канцы мінулага тыдня з'явілася інфармацыя, што вядомы беларускі цяжкаатлет двойчы на працягу прыкладна двух з паловай месяцаў (у снежні 2008 года і лютым 2009 года) затрымліваўся ў Барысаве супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, прычым пасля першага разу ён нібыта ўжо быў аштрафаваны і пазбаўлены правоў кпроўцы.
Афіцыйна пракаментаваць сітуацыю адмовіліся афіцыйныя прадстаўнікі Барысаўскага РУУС, унутраных войскаў МУС, дзе А.Арамнаў знаходзіцца ў складзе ў спартовай камандзе, упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС і ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў.
Цікава, што на 12 сакавіка прызначаная сустрэча камануючага ЎВ МУС Валерыя Гайдукевіча з прадстаўнікамі спартовай каманды ўнутраных войскаў.