Справу беларускага міліцыянта-гвалтаўніка рыхтуюцца перадаць у суд
- 18.03.2009, 10:31
Лельчыцкага міліцыянта, які згвалтаваў 15-гадовую дзяўчынку, прызналі свядомым. Неўзабаве ягоная справа будзе перададзеная ў суд.
Экспертыза прызнала свядомым абвінавачванага ў двух згвалтаваннях былога супрацоўніка Лельчыцкага (Гомельская вобл.) аддзела дэпартамента аховы, піша «Інтэрфакс».
«Расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні былога супрацоўніка Лельчыцкага аддзела дэпартамента аховы завяршаецца. Хуткім часам яно будзе адданае ў суд», --паведамляюць у Лельчыцкай пракуратуры. У пракуратуры таксама паведамілі, што «абвінавачваны ў двух згвалтаваннях прызнаны свядомым».
Экспертызы пацвердзілі дачыненне затрыманага да здзяйснення двух згвалтаванняў – непаўнагадовай жыхаркі Лельчыцкага раёна ў студзені 2009 года і жанчыны ў будынку вакзала ў Менскім раёне ў 2007 годзе.
Нагадаем, што абвінавачваны, быўшы супрацоўнікам аддзела аховы Лельчыцкага раёна міліцыі быў затрыманы па падазрэнні ў згвалтаванні 15- гадовай жыхаркі Лельчыц. Было ўсталявана, што ўначы 18 студзеня 2009 года ў безгаспадарнай пабудове старой царквы ў Лельчыцах была згвалтаваная і збітая 15-гадовая мясцовая жыхарка. У гэтую ж ноч зламыснік адвёў яе ў падвал дома і згвалтаваў яшчэ некалькі разоў.
У канцы жніўня 2007 года ў памяшканні пуцявога паста адной з чыгуначных станцый у Менскім раёне была згвалтаваная дзяжурная па станцыі. Менская транспартная пракуратура ўзбудзіла ў адносінах неўсталяванай асобы крымінальную справу па арт. 166 «Згвалтаванне» Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Па дадзеных пракуратуры, міліцыянт працаваў у органах больш за 5 год. Ён жанаты, у сям'і ёсць дзіця.