BE RU EN

З’езд беларусаў свету пройдзе 18-19 ліпеня ў Менску

  • 4.03.2009, 8:07

«Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у сучасным свеце: праблемы захавання і развіцця» – такая тэма 5-га з'езду беларусаў свету, які плануецца правесці ў Менску 18-19 ліпеня.

Як паведаміла кіраўнік працоўнай групы па падрыхтоўцы форума Ніна Шыдлоўская, у працы з'езду прымуць удзел 459 дэлегатаў ад 30 краін, уключаючы Беларусь.

Для падрыхтоўкі мерапрыемства створаны аргкамітэт, у склад якога ўвайшлі 88 прадстаўнікоў Беларусі і іншых краін.

Апошнія навіны