BE RU EN

Беларускія ЖЭСы вярнулі «Дошкі ганьбы» і карыкатуры на неплацельшчыкаў

  • 4.03.2009, 13:25

У Віцебскай вобласці карыкатура становіцца формай барацьбы са злоснымі неплацельшчыкамі за паслугі ЖКГ.

Пра гэта распавёў агенцтву БелТА начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Андрэй Шорац.

Пачынальнікамі новага руху сталі камунальнікі з Ушачаў. У самых людных месцах на стэндах яны вывешваюць сатырычныя малюнкі пад дэвізам «Паглядзі на сябе, неплацельшчык!».

Як піша БелТА, аўтарам карыкатураў з'яўляецца юрыст ЖКГ, які, як высветлілася, не толькі пісьменна складае выканаўчыя надпісы, але і выдатна малюе даўжнікоў.

Спісы злосных неплацельшчыкаў за паслугі ЖКГ рэгулярна з'яўляюцца на «Дошках ганьбы» у невялікіх населеных пунктах, а ў Віцебску іх сталі вывешваць на дзвярах пад'ездаў у дамах, дзе жывуць гэтыя грамадзяне.

На думку Андрэя Шорца, камунальным службам у барацьбе з даўжнікамі неабходна выкарыстаць усё дазволеныя законам сродкі, у тым ліку і грамадскае ганьбаванне.

Апошнія навіны