BE RU EN

На біржавых таргах курс даляра знізіўся на 10 рублёў

  • 14.04.2009, 15:11

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 14 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША знізіўся на 10 рублёў і склаў 2.815 рублёў.

Па дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 23 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 38 млн. 42 тыс. (попыт — 38 млн. 42 тыс., прапанова — 38 млн. 735 тыс.), перадае БелаПАН.

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 233 млн. 86 тыс. (попыт — 166 млн. 139 тыс., прапанова — 233 млн. 86 тыс.), а курс знізіўся на 0,05 рубля і склаў 84,31 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 15 млн. 45 тыс. (попыт — 15 млн. 45 тыс., прапанова — 16 млн. 61 тыс.), а курс знізіўся на 6 рублёў і склаў 3.743 рубля за еўра.

Апошнія навіны