BE RU EN

Мінсувязі апраўдвае падвышэнне коштаў на тэлефанаванні сотавых аператараў Velcom і МТС

  • 16.04.2009, 12:20

Заканадаўства Беларусі дазваляла мабільным аператарам прыняць рашэнне аб падвышэнні сваіх тарыфаў, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей.

«Гэтыя суб'екты гаспадарання працуюць у межах заканадаўства, а яно дазваляла ім прыняць падобнае рашэнне», - сказаў М.Панцялей.

У той жа час міністр заўважыў, што «у краіне праводзяцца працы па стрымліванні інфляцыі, і ўсе суб'екты гаспадарання ў роўнай ступені адказныя за рост коштаў». «Узровень рэнтабельнасці камерцыйнай дзейнасці мабільных аператараў дазваляў ім на пэўным этапе часу крыху ўціснуцца і не спяшацца з падвышэннем тарыфаў», - працягнуў М.Панцялей.

«Ідзе дыялог. Я думаю, што кожны з бакоў зробіць з гэтай сітуацыі адпаведныя высновы, і ў далейшым канфліктных сітуацыяў не павінна ўзнікаць», - падкрэсліў міністр.

Нагадаем, што пасля дэвальвацыі беларускага рубля ўзнялі кошты на тэлефанаванні мабільныя аператары Velcom і МТС.

Апошнія навіны