BE RU EN

Яўген Афнагель: «Мы будзем выходзіць на Кастрычніцкую плошчу кожны дзень»

  • 1.05.2009, 15:24

Палітвязень Аўтуховіч, які абвесціў галадоўку, можа памерці ў зняволенні.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, які прыняў удзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што прайшла 1 траўня каля сценаў менскага следчага ізалятара.

«Сёння амапаўцы зноў збівалі мірных дэманстрантаў, зноў вырывалі ў нас з рук сцягі ЕЗ. Гэта вельмі здзіўляе на фоне нядаўняй паездкі ў Італію Аляксандра Лукашэнкі і візіту, які мае быць 7 траўня, на саміт «Усходняга партнёрства» у Празе беларускіх чыноўнікаў. Мне цікава, як еўрапейскія чыноўнікі будуць сябе паводзіць з імі, ведаючы, што ў Беларусі па загадзе ўладаў міліцыянты ірвуць еўрапейскія сцягі, збіваюць людзей, якія прыходзяць на акцыі салідарнасці з палітвязнямі пад сцягамі Еўразвяза», - кажа Яўген Афнагель.

«Я лічу, што зараз вельмі важна прадэманстраваць салідарнасць з палітвязнямі, і мы абавязкова працягнем акцыі. У рэжыма развязаныя рукі ў дачыненні да апазіцыі і на месцы Аўтуховіча можа быць кожны з нас. Палітвязень трымае галадоўку больш за два тыдні, ён можа памерці ў любы момант, але пра гэта ўсе маўчаць. Маўчаць беларускія, маўчаць заходнія СМІ. Мы будзем выходзіць кожны дзень у 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска. І змагацца за свайго паплечніка, як змагаліся і будзем змагацца за кожнага беларускага патрыёта», - сказаў Яўген Афнагель.

Апошнія навіны