BE RU EN

Маладым сацыял-дэмакратам адмовiлi ў рэгістрацыі

  • 11.05.2009, 15:47

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскаму аб'яднаню «Маладыя сацыял-дэмакраты-Маладая Грамада».

Намеснік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі паведаміў заснавальнікам маладых сацыял-дэмакратаў аб тым, што адмова ў рэгістрацыі абгрунтавана неадпавядальнасцю статута арганізацыі патрабаванням заканадаўства: у прыватнасці, статут не акрэслівае межы карыстання маёмасцю грамадскага аб'яднаня, паведамляе «Радыё Рацыя».

На думку чыноўніка, у статуце адсутнічае парадак уліку сяброў і парадак абскарджвання рашэнняў ворганаў грамадскага аб'яднаня . Не адпавядаюць патрабаванням беларускага заканадаўства і мэты дзейнасці, акрэсленыя ў статуце.

У свой час сябра «Маладой Грамады» Аляксей Сігаеў каментуючы адмову ў рэгістрацыі адзначае як памылкі пры ўнясенні зменаў у статут, так і прадузятыя адносіны чынавенства пры разглядзе рэгістрацыйных дакумантаў.

Бягучым часам юрысты разглядаюць пытанне мэтазгоднасці абскарджвання адмовы ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада» ў судзе, а канчатковае рашэнне па гэтаму пытанню прыме цэнтральная рада арганізацыі, якая збярэцца на сваё паседжанне 17 траўня.

Апошнія навіны