BE RU EN

1 чэрвеня будуць судзіць Вязня сумлення Максіма Дашука

  • 29.05.2009, 11:29

Разгляд крымінальнай справы актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Дашука пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Пачатак суду - у 14.15. Непаўнагадоваму Максіму Дашуку, аднаму з фігурантаў «справы 14-ці», прад'явілі абвінавачванне ў парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання. Гэта артыкул 415 КК, паводле якога апазіцыянеру пагражае зняволенне тэрмінам ад шасці месяцаў да трох год.

Абвінавачванне моладзеваму актывісту было прад'яўленае 23 лютага гэтага года. Да гэтага супрацоўнікамі праваахоўных органаў Дашуку было вынесена некалькі папярэджанняў за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання ў выглядзе «хатняга» арышту.

Аб прычынах арышту апазіцыянер распавядаў прэс-цэнтру Хартыі’97: «Усе папярэджанні былі вынесеныя за тое, што не знаходзіўся ў кватэры ў патрэбны час. Мне дазвалялася выходзіць з дома толькі на две гадзіны ў суткі, а трэба было дапамагаць маці, бо бацька памёр яшчэ ў красавіку. Працы ў мяне не было, бо я непаўнагадовы, а таксама няма менскай прапіскі».

Нагадаем, што непмаўнагадовы Максім Дашук у 2008 годзе быў асуджаны на паўтара гады пазбаўлення волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Максіма Дашука Вязнем сумлення. У адпаведнай заяве арганізацыі ягонае прозвішча стаіць сярод 11 фігурантаў «справы 14-ці», якія на дадзены момант знаходзяцца пад хатнім арыштам і пры самым малым парушэнні ў любы момант могуць апынуцца за кратамі.

Апошнія навіны