BE RU EN

Бандарэнка, Івашкевіч, Казулін, Карняенка, Лябедзька, Статкевіч будуць змагацца разам

  • 19.06.2009, 14:02

На сустрэчы з Радай беларускай інтэлігенцыі вядомыя апазіцыйныя палітыкі заявілі аб намеры разам змагацца за перамогу на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах.

Сустрэча адбылася 18 чэрвеня. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, намстаршыні руху «За Свабоду» Віктар Карняенка, каардынатар «Хартыі`97» Зміцер Бандарэнка і былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін.

Удзельнікі дыскусіі пагадзіліся з тым, што мэтай дэмакратычных сіл на выбарах кіраўніка дзяржавы можа быць толькі перамога.

У інтэрв'ю БелаПАН старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас выказаў задавальненне канструктыўным характарам сустрэчы, якая, па ягоных словах, прайшла ў атмасферы паразумення і прадэманстравала імкненне ўсіх яе ўдзельнікаў дзейнічаць салідарна ў барацьбе за перамогу ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Разам з тым, адзначыў Колас, удзельнікі дыскусіі адзначалі, што па-ранейшаму актуальнай для Беларусі застаецца праблема правядзення справядлівых дэмакратычных выбараў пад грамадскім кантролем.

На наступным паседжанні рады будзе абмяркоўвацца праект Аб'яднаных дэмакратычных сіл па працэдуры вылучэння кандыдатур для ўдзелу ў выбарах кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны