BE RU EN

Вікторыя Азаранка прайграла Дынары Сафінай у 1/4 фіналу Roland Garros

  • 2.06.2009, 17:24

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выбыла з барацьбы на другім сёлета турніры серыі «Вялікага шалома» Roland Garros.

У чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Францыі «пасеяная» пад дзевятым нумарам беларуска саступіла ў трох сэтах першай ракетцы свету расейцы Дынары Сафінай, паведамляе «Тэлеграф».

У першым сэце Вікторыя Азаранка разграміла Дынару Сафіну ўсяго толькі 23 хвіліны – 6:1.

Пасля паразы ў першым сэце першая ракетка Дынара Сафіна змагла пераламаць ход паядынку. Азаранка занадта нервавалася і дапускала адну за другой невымушаныя памылкі.

Агульны лік па сэтах — 1:6, 6:4, 6:2 на карысць расейкі.

Апошнія навіны