BE RU EN

У крамах раскупаюць мячыкі з бел-чырвона-белай Беларуссю (Фота)

  • 23.06.2009, 10:05

Гумовая цацка размаляваная як глобус, усе краіны размаляваныя ў колеры дзяржаўных сцягоў. Беларусь - бел-чырвона-белым.

Яшчэ ў суботу ў аддзелах цацак шматлікіх гомельскіх крам можна было купіць вельмі цікавы дзіцячы мячык. Гумовая цацка размаляваная як глобус. Кожнай краіне адпавядае яе нацыянальны сцяг. Беларусь на глобусе размаляваная бел-чырвона-белымі колерамі, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Ужо ў панядзелак амаль ва ўсіх крамах такіх мячыкаў не было:

«Іх тыдни два таму прывезлі, нядаўна ўсе раскупілі. Са звяркамі, кветачкамі засталіся, а з глобусам няма. Праз тыдзень прыходзьце, павінныя яшчэ прывезці», - абнадзеіла прадавец.

«Я такі мячык ва Ўкраіне купляў», - сказаў пакупнік з чаргі.

Адзіны ідэалагічна няправільны глобус атрымалася знайсці ў адной з буйных прыватных крам.

На этыкетцы паказана, што мячыкі ўвозіць і прадае вядомая менская фірма.

«Мы рэалізуем іх па ўсёй Беларусі, - распавёў спецыялист прадпрыемства. - З некалькіх крам тэлефанавалі, пыталі: чаму ў нашай краіны неафіцыйны сцяг. Але гэта ў каго як фантазія працуе. Асабіста я бачу там толькі нашыя нацыянальныя колеры: белы і чырвоны. Можа, ідэолагі ўжо і рыхтуюць да нас нейкія лісты, але пакуль нішто не перашкаджае прадаваць гэтыя мячыкі».

Апошнія навіны