На праспекце Машэрава ў Менску сутыкнуліся два трамваі
- 23.06.2009, 12:42
У ДТЗ патрапілі трамваі маршрутаў № 1 і 3. Ёсць ахвяры.
Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Лапанік, аварыя адбылася на прыпынкавым пункце. У выніку ДТЗ два пасажыра былі шпіталяваныя.
Разгляд па дадзеным факце праводзіць камісія камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсктранс» і ДАІ.