На плошчы Незалежнасці ў Менску з'явілася скульптура «Тры буслы» (Фота)
- 26.06.2009, 12:33
Скульптурная кампазіцыя была ўсталяваная спецыяльна да афіцыйнага Дня незалежнасці.
Аўтарамі працы з'яўляюцца скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі.
Як паведамілі ва УП «Мінскпраект», яшчэ ў 2006 годзе буслы павінныя былі ўпрыгожыць купал фантана, аднак па тэхнічных прычынах тады скульптуру не змаглі ўсталяваць.
Што сімвалізуе дадзеная скульптурная кампазіцыя пакуль невядома.