BE RU EN

Беразоўскага прысудзілі да 13 гадоў турмы

  • 26.06.2009, 15:14

Краснагорскі гарадскі суд завочна асудзіў бізнэсмэна Барыса Беразоўскага, які жыве ў Вялікабрытаніі, за крадзеж 58 мільёнаў рублёў «ЛагаВАЗа».

Ён прысуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж грашовых сродкаў у 1994-95 гадах.

Як паведамляе РИА Новости, кампаньён Беразоўскага Юлі Дубаў завочна асуджаны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Барыс Беразоўскі абвінавачваецца ў крадзяжы 140 млн рублёў «ЛагаВАЗа» і «АўтаВАЗа».

Для Беразоўскага гэта ўжо другі завочны прысуд. У лістападзе 2007 года ён быў прызнаны вінаватым у крадзяжы 215 млн рублёў кампаніі «Аэрафлот» і прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі.

У справе «ЛагаВАЗа» і «АўтаВАЗа гаворка ідзе пра падзеі 1990-х гадоў. Тады Беразоўскі і Дубаў уваходзілі ў кіраўніцтва кампаніі «ЛагаВАЗ». Яны абвінавачваюцца ў махлярстве і легалізацыі грашовых сродкаў, здабытых злачынным шляхам. Беразоўскага лічаць кіраўніком арганізаванай злачыннай групы.

Суд над прадпрымальнікамі праходзіў у падмаскоўным Краснагорску ў завочным парадку: Беразоўскі і Дубаў атрымалі палітычны прытулак у Вялікабрытаніі і знаходзяцца ў міжнародным вышуку. Беразоўскі забараніў сваім адвакатам удзельнічаць у працэсе, у сувязі з чым яго інтэрасы прадстаўляў прызначаны адвакат Валеры Даронін.

Прадстаўнік Генпракуратуры РФ заявіў, што вынясенне прысуду Беразоўскаму і Дубаву будзе выкарыстанае для накіравання новага запыту брытанскім уладам з просьбай пра іх выдачу.

Апошнія навіны