BE RU EN

Праваабаронцы «Міжнароднай амністыі» будуць пікетаваць амбасаду Беларусі ў Маскве

  • 29.06.2009, 14:59

Пікет будзе праводзіцца 3 ліпеня з патрабаваннем адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Як вядома, Беларусь з'яўляецца апошняй з краінаў Еўропы і былога СССР, дзе працягваюць выносіць смяротныя прысуды.

«Міжнародная амністыя» выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэнняў.

«Смяротнае пакаранне – не проста акт адплаты, а ўзаконены фізічны і псіхалагічны здзек, вышэйшай кропкай якога з'яўляецца забойства чалавека дзяржавай. Гэтаму трэба пакласці канец», – заявіла Генеральны сакратар праваабарончай арганізацыі Айрын Кан.

«Міжнародная амністыя» заклікае Аляксандра Лукашэнку і «нацыянальны сход» Беларусі неадкладна ўвесці мараторый на вынясенне і выкананне смяротных прысудаў у якасці першага кроку на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання.

Апошнія навіны