Арыштаваны гендырэктар Гомельскага домабудаўнічага камбіната
- 1.07.2009, 16:00
Крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ўзбуджаная ў дачыненні да генеральнага дырэктара Гомельскага домабудаўнічага камбіната.
Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
«УКДБ па Гомельскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па арт. 210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» у дачыненні да гендырэктара Гомельскага домабудаўнічага камбіната, - паведамілі ў ЦІГС КДБ.
Акрамя гэтага, крымінальныя справы па гэтым жа артыкуле ўзбуджаныя ў дачыненні да начальніка будаўнічага ўпраўлення і падпарадкаванага яму начальніка аддзела аднаго з гомельскіх будаўнічых трэстаў.
Гэтыя асобы падазраюцца ў тым, што, уступіўшы ў злачынную змову, выкарыстоўваючы пэўныя схемы, спрабавалі ажыццявіць крадзеж грашовых сродкаў прадпрыемстваў, паведамілі ў ЦІГС КДБ.
У крымінальнай справе фігуруе сума Br60 млн, удакладнілі суразмоўцы агенцтва.