BE RU EN

Нафтаправод у абыход Беларусі будзе ўведзены ў строй ужо праз два гады

  • 1.07.2009, 16:37

Нафтаправод БТС-2 будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў канцы 2011 года, заявіў віцэ-прэм'ер РФ Сяргей Іваноў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным.

Балтыйская трубаправодная сістэма прызначаная для экспарту расейскай нафты ў паўночна-заходнім накірунку без удзелу краінаў-транзіцёраў. Раней паведамлялася, што ўвесці трубаправод у эксплуатацыю плануецца ў трэцім квартале 2012 года, паведамляе РИА Новости.

«Канчатковы ўвод у строй БТС-2, уключаючы перавалку нафты, - канец 2011 года», - сказаў Іваноў.

«Заканчэнне гэтага праекту дасць нам магчымасць пазбавіцца ад капрызаў транзітных краінаў, наогул дыверсіфікаваць пастаўкі нашай нафты», - адзначыў Іваноў.

Паводле яго словаў, будаўніцтва нафтаправода ўжо пачалося.

Апошнія навіны