Дыпмісію ЗША у Беларусі ўзначаліць Майкл Скэнлен
- 1.07.2009, 18:12
Майкл Скэнлен зменіць на пасадзе Часовага паверанага ў справах ЗША у Беларусі Джонатана Мура.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе амерыканскай дыпмісіі, паведамляе «Інтэрфакс».
1 ліпеня дыпламат быў прэзэнтаваны цяперашнім часовым павераным у справах ЗША у Беларусі Джонатанам Мурам на прыёме ў рэзідэнцыі амбасадара ЗША у Раўбічах у гонар Дня незалежнасці ЗША 4 ліпеня.
М.Скэнлен працаваў у амбасадзе ЗША ва Украіне, узначальваў аддзел па пытаннях супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі.
Як паведамляе сайт амерыканскай амбасады ва Украіне, дзейнасць аддзела на чале з Майклам Скэнленам была накіраваная «на сцверджанне вяршэнства закона».