BE RU EN

Меры бяспекі на «Славянскім базары» давялі да абсурду

  • 13.07.2009, 9:11

Удзельнікі фестываля «Славянскі базар» ў Віцебску былі абураныя бесцырымоннасцю і неадэкватнай «пільнасцю» супрацоўнікаў АМАПа.

З чатырох гадзін вечара ў цэнтры Віцебска забаронены гандаль спіртнымі напоямі. З пяці з'яўляюцца металашукальнікі і байцы менскага АМАПа, якія прапускаюць людзей у цэнтральную частку горада ў парадку агульнай доўгай чаргі. Яны выварочваюць навыварат і абмацваюць усіх, хто спрабуе туды патрапіць. Пад падазронам усё – парасоны, даволі важкія пачкі дробных беларускіх купюр (манет у краіне няма) і нават пустыя пластыкавыя бутэлькі. Калі твой погляд чымсьці не спадабаўся байцу, цябе могуць наогул не прапусціць, піша газета «Новые Известия».

Байцоў, міліцыянтаў, нейкіх людзей у камуфляжы і страшнага выгляду чорных грузавікоў з кртамі на вокнах столькі, што можна падумаць, быццам бы ў горадзе адбываецца не мірны фестываль мастацтваў, а аперацыя па зачыстцы баявікоў. Пасля кардонаў стаяць людзі ў цывільным, у якіх у вачах напісана, з якой менавіта яны дзяржструктуры. Кажуць, што меры год ад года ўзмацняюцца з-за пагрозы тэрактаў (у мінулым ліпені падчас масавага свята ў Менску спрацавала выбухная прылада, у выніку выбуху былі параненыя 50 чалавек), але тое, што адбываецца, настолькі кантрастуе з тым, што адбываецца на сцэне, што часамі гэта выглядае проста недарэчна.

Карэспандэнт «Новых известий» патрапіў пад зачыстку яшчэ за дзень да афіцыйнага адкрыцця фестываля, калі раніцай ішоў са штаб-кватэры фестываля ў гасцініцу.

«Каля металашукальніка здаровы дзяцюк ў форме і з круглымі невядома ад чаго вачамі літаральна ашаламіў мяне словамі: «Вы п'яныя». Акрыяўшы ад шоку, я пацікавіўся: «З чаго вы ўзялі? І што жа мне цяпер рабіць?» Амапавец адказаў, што яму так падаецца і што ў мяне ёсць тры варыянты. Па-першае, я магу спакойна ісці шпацыраваць у супрацьлеглы ад цэнтра горада бок. Па-другое, дыхнуць яму ў нос. І, нарэшце, трэці варыянт – гэта была нават не прапанова, а па мерках грамадзянаў Беларусі сур'ёзная пагроза – «Або мы вас адправім на агляд». Пасля таго як мне атрымалася пазбавіцца ад другога шоку, я вырашыў не казыраць журналісцкім пасведчаннем і сказаў: «А мабыць, сапраўды, давайце адправім мяне на агляд, тым больш што я ніколі раней на ім не быў».

З вялікай цяжкасцю даведаўшыся прозвішча заўзятага байца (адказ на асабісты запыт, накіраваны ў МУС Беларусі, дагэтуль не атрыманы), я сеў у выкліканы па рацыі паржавелы «жыгулёнак» з цалкам разумнымі віцебскімі міліцыянтамі, якія доўга не маглі зразумець, што менавіта ад мяне хацеў іх калега, акуратна абураліся, што «вядома, тут перахілілі палку», і, кідаючы вінаватыя погляды, гатовыя былі падвезці мяне хоць у гасцініцу, хоць у любую іншую кропку горада, але я настаяў на аглядзе. Пасля таго як да майго металашукальніка падвезлі паперу, дзе было выразна напісана, што я абсалютна цвярозы і што прыбор не паказаў ні адной дзясятай праміле, праваахоўнік нават не знайшоў час папрасіць прабачэння і працягнуў шмон і фэйс-кантроль у адносінах мірных грамадзян», -- напісаў карэспандэнт газеты Канстанцін Баканаў.

У суботу журналісту таксама давялося стаць сведкай зусім ужо дзікай карціны, калі іншы прадстаўнік менскага АМАПа не прапусціў праз кардон чалавека, спасылаючыся на ягоны нібыта непрыстойны стан. Мінак сказаў: «Я інвалід другой групы» – і прад'явіў адпаведныдакумент. З дакументам азнаёміліся, але інваліда ўсё роўна разгарнулі патыліцай да свята і прымусілі ісці назад. Нядобра псаваць вясёлкавую карціну яднання славянскіх народаў. Жанчыну наштосьці прымусілі выкінуць пустую пластыкавую бутэльку.

За гадзіну да прыезду ў горад Аляксандра Лукашэнкі рацыі фэйс-кантралёраў літаральна грукаталі словамі кшталту: «Два бамжа па шляху прытрымлівання вышэйшай службовай асобы. Праверце пэўныя вуліцы. Такім чынам, кожны жадаючы мог дведацца аб тым, як і дзе рухаецца прэзідэнцкі картэж, і, што яшчэ страшней, аб тым, як адтуль экстрана эвакуююць бамжоў.

Апошнія навіны