На вуліцы Няміга ў Менску знайшлі артылерыйскі снарад
- 14.07.2009, 17:42
Артылерыйскі снарад калібра 76 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзены пры правядзенні земляных прац на скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал.
Як паведамілі агенцтву «Менск-Навіны» у Менскім гарадскім упразленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, сапёрна-піратэхнічная група вывезла боепрыпас на палігон, дзе ён і быў знішчаны.
Спецыялісты таксама правялі абследаванне прылеглай да месца знаходжання снарада тэрыторыі ў пошуках іншых выбуханебяспечных прадметаў.