BE RU EN

У Магілёўскай вобласці прарвала дамбу: Затоплена 150 дамоў

  • 29.07.2009, 10:33

У выніку разбурэння дамбы пад вадой апынулася садовае таварыства «Хімік».

Як паведамляе «Радыё Свабода», былі затопленыя 150 дачных дамоў. Супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сітуацыяў на лодках эвакуявалі больш за сарок чалавек. Аварыя адбылася 28 ліпеня ў другой палове дня.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, запруда, збудаваная ў 1973 годзе, не вытрымала ціску лішняй вады пасля двухдзённага ліўня. Больш за сем тысячаў кубаметраў вады лінула на дачны пасёлак.

Спецыялісты адзначаюць, што такая аварыя адбылася ў Магілёўскай вобласці ўпершыню. Саму запруду некалькі разоў да гэтага рамантавалі. На дадзены момант яна рамонту не падлягае.

Фатаграфіі manny-calaverra

Апошнія навіны