BE RU EN

Пяткевіч урэзалі паўнамоцтвы

  • 29.07.2009, 12:27

Першая намкіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі выключаная са складу камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Адпаведны ўказ падпісаў беларускі кіраўнік, піша «Ежедневник».

Н.Пяткевіч выключаная таксама са складу камісіі па пытаннях грамадзянства і прававога кансультатыўнага савета пры прэзідэнце. На ўсіх гэтых пасадах яе заменіць намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валеры Міцкевіч.

Пакуль нічога не паведамляецца пра прычыны выключэння Н.Пяткевіч са складу гэткіх значных органаў. Нядобразычліўцы «жалезнай лэдзі» звязваюць гэта з недахопамі ў працы камісіі па памілаванні, праз якую за апошнія пяць гадоў прайшоў ледзь не ўвесь цвет беларускага бізнэсу. Распавядаюць шмат рознага, але ў тым ліку і пра тое, што частка сродкаў, якія бізнэсмэны пералічвалі за сваё вызваленне, не даходзіла да бюджэту. Не таму, што ў камісіі па памілаванні хтосьці мог іх прысвоіць. Прэтэнзіі да гэтай структуры ўзнікалі менавіта таму, што яна не ажыццяўляла належнага кантролю над рухам сродкаў. Можа быць, менавіта таму са складу камісіі па памілаванні выключаныя не толькі Н.Пяткевіч, але і ўсе астатнія яе паплечнікі.

Зрэшты, прычыны сыходу Пяткевіч могуць крыцца ў больш значных рэчах. Яна ж у хуткім часе збіраецца сысці ў дэкрэтны адпачынак. Таму не выключана, што яна цяпер проста паступова перадае свае паўнамоцтвы пераемнікам.

Апошнія навіны