BE RU EN

З Мікалая Статкевіча знялі судзімасць

  • 29.07.2009, 15:04

29 ліпеня пагашаная судзімасць у старшыні аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

З гэтага дня Мікалай Статкевіч мае права ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях.

Палітык быў асуджаны на два гады абмежавання волі «за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэферэндуму 2004 года», нагадвае «Беларускі партызан».

Мікалай Статкевіч адбываў пакаранне ў Баранавічах, а затым быў накіраваны на «хімію» у вёску Блонь Пухавіцкага раёна.

У 2008 годзе Мікалай Статкевіч прымаў удзел у «парламенцкай» кампаніі. Улады зарэгістравалі ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне палітыка кандыдатам у «дэпутаты». Група сабрала звыш за тысячу неабходных подпісаў. Аднак у выніку Статкевічу ў рэгістрацыі адмовілі. Паводле рашэння Цэнтравыбаркама, заснаванага на адказе Канстытуцыйнага суда, судзімасць Мікалая Статкевіча сканчаецца менавіта 29 ліпеня 2009 года, і да гэтага дня ён не мае права ўдзельнічаць у любых выбарчых кампаніях.

Апошнія навіны