У Азербайджане Сідорскі абмяркоўваў пытанні вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва
- 8.07.2009, 14:57
Прэзідэнт Азербайджана ИІьхам Аліеў сёння прыняў прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, які знаходзіўся ў Баку з аднадзённым працоўным візітам.
Падчас сустрэч было выяўленае жаданне абедзвюх краін да інтэграцыі і пашырэння супрацоўніцтва. Сідорскі таксама перадаў Аліеву прывітанні Аляксандра Лукашэнкіа, паведамляе ІА «Регнум».
Акрамя таго, з Сідорскім сустрэўся прэм'ер-міністр Азербайджана Артур Расі-задзе. Да сустрэчы дэлегацый у пашыраным складзе адбылася сустрэча двух прэм'ераў сам-насам. Кіраўнік азербайджанскага ўрада адзначыў, што на Гянджынскім аўтамабільным заводзе пачатая зборка трактароў «Беларус» і іншай сельгастэхнікі, пашыраецца вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Сідорскі пацвердзіў, што Беларусь зацікаўленая ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў у галіне перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, вытворчасці тэхнікі для дарожнага будаўніцтва, а таксама ў машынабудаванні.
Традыцыйнымі партнёрамі Азербайджана ў галіне вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва выступаюць Турцыя і Ўкраіна, акрамя таго, у апошні час значна актывізавалася вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва Азербайджана з Расеяй, Ізраілем і ПАР.