BE RU EN

У менскіх музеях не знайшлося месца для выставы, прысвечанай «1000-годдзю» Літвы

  • 9.07.2009, 12:28

Верагодная прычына – стэнды аб «перыядзе савецкай акупацыі». Літоўцы збіраюцца паказаць выставу ўсім жадаючым у сваёй амбасадзе.

8 ліпеня ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Менску адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай першаму згадванню. Літвы ў гістарычных хроніках. Яна распавядае аб гісторыі гэтай краіны, яе культуры. Сярод прадстаўленых тэм — і ўзнікненне Літоўскай дзяржавы, і Грунвальдская бітва 1410 года. Таксама на выставе ёсць стэнды, прысвечаныя заняпаду дзяржавы, знаходжанню Літвы пад уладай Расеі і савецкай акупацыяй, паведамляе «Еўрарадыё».

Спробы літоўскай амбасады дамовіцца з некалькімі буйнымі сталічнымі заламі арганізаваць выставу былі няўдалымі. І, хутчэй за ўсё, з-за стэндаў, прысвечаных «перыядам савецкай акупацыі» 1940-1941 гадоў і 1944-1991 гадоў. У такой сітуацыі амбасада вырашыла зрабіць усё магчымае, каб выставу ўбачыла як мага больш людзей. Усім жадаючым прапаноўваецца пакідаць на сайце амбасады заяўкі — і для іх правядуць экскурсіі.

Дарэчы, літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас запэўніў, што калі беларусы вырашаць зрабіць падобную выставу ў Вільнюсе, нам прадаставяць самыя лепшыя залы.

Апошнія навіны