BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы РФ: «За кантакты з Беларуссю расейскім губернатарам даюць па шыі»

  • 20.08.2009, 9:42

Сумесная вытворчасць беларускіх трактароў у рэгіёнах Расеі, калі і будзе, дык не хутка.

Паводле словаў дэпутата Дзярждумы Расеі Аляксея Багаракава, «знешнепалітычныя прычыны», а менавіта — напружаныя адносіны паміж Менскам і Масквой — тармозяць развіццё такой вытворчасці.

Менскія трактары не будуць збіраць у Рубцоўску ў Алтайскім краі, сцвярджае дэпутат.

Такія ж праблемы з'явяцца і ў Хакассіі, Новасібірску і Омску, паведамляе сайт bankfax.ru.

Аляксей Багаракаў адзначыў, што федэральныя расейскія ўлады вельмі хваравіта рэагуюць на спробы губернатараў весці асабістыя перамовы з Беларуссю і даюць ім «па шыі».

Як ужо паведамляў сайт www.charter97.org, на цяперашні час паміж Беларуссю і Расеяй склаліся сур'ёзныя рознагалоссі па пытанні гандлю сельгастэхнікай. Расейцы абвінавачваюць беларускіх вытворцаў сельгастэхнікі ў дэмпінгу на расейскім рынку.

Апошнія навіны