Адзін з лідэраў Партыі БНФ трапіў у аўтакатастрофу (Фота)
- 3.08.2009, 11:50
Пасля аварыі намеснік старшыні Партыі Беларускага Народнага Фронта Аляксей Янукевіч знаходзіцца ў шпіталі.
Учора позна ўвечары Аляксей Янукевіч вяртаўся на аўтамабілі дадому ў Чыжоўку. Здарэнне адбылося на кальцы каля аўтавакзала «Усходні».
«Па шчырасці, я нічога не памятаю. Ад удару адразу страціў прытомнасць. Потым мне расказалі, што ў аўтамабіль урэзаўся бусік, за стырном якога сядзеў п'яны кіроўца. Ён нёсся на чырвонае святло», - распавёў Янукевіч у інтэрв'ю газеце «Наша Ніва».
Палітык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Урачы наклалі швы.
«Увогуле, калі прыйшоў у сябе, дык не зразумеў, ці адбываецца гэта са мной насамрэч, ці гэта сон. Было шмат крыві, я ў «хуткай дапамозе», - распавядае палітык.
Цяпер Янукевіч знаходзіцца ў 10-м шпіталі ў Чыжоўцы. Паводле папярэдніх прагнозаў, у шпіталі ён будзе знаходзіцца больш за тыдзень.
Фота Салiдарнасць