BE RU EN

Помнік патопу ў Менску (Фота)

  • 1.09.2009, 10:12

З моманту моцных ліўняў у беларускай сталіцы прайшло больш за месяц, але затопленыя аўтамабілі ўсё яшчэ застаюцца на вуліцах Менску.

У выніку моцных ліўняў у канцы ліпеня ў Менску былі затопленыя крамы, а таксама аўтамабілі. Пад вадой апынуліся шматлікія вуліцы, метро, людзей прыйшлося эвакуяваць з гарадскога транспарта.

Наступствы моцнага дажджу ў Менску былі б меншыя, калі б з вадой спраўлялася ліўневая сістэма ў праблемных зонах горада. Праблема ліўневых сцёкаў у беларускай сталіцы ўзнікае штогод, і кожны раз пасля моцных ліўняў пра яе кажуць чыноўнікі, а потым забываюць.

У выніку патопу больш за 160 аўтааматараў звярнуліся ў «Белдзяржстрах» па страхоўкі. Аднак, як апынулася, выплаты змаглі атрымаць зусім не ўсё. Пашчасціла толькі тым менчукам, аўтамабілі якіх былі застрахаваныя па аўтаКАСКА.

Таму няма нічога дзіўнага, што затопленыя ў канцы ліпеня аўтамабілі дагэтуль сустракаюцца на вуліцах Менска. Напрыклад, недалёка ад Камароўскага рынку ўжо больш за месяц стаіць затоплены «Рэно», уладальніку якога, відаць, не пашчасціла са страхоўкай.

Апошнія навіны