BE RU EN

Менгарвыканкам адмовіў АГП у памяшканні

  • 14.09.2009, 9:58

Гарадскія ўлады адмовіліся даць памяшканне Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра для правядзення рэспубліканскай партканферэнцыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Папярэдне ўсе арганізацыйныя і фінансавыя пытанні былі ўзгодненыя з адміністрацыяй ММАЦ.

Мерапрыемствы павінны былі прайсці 4 кастрычніка з удзелам 130-140 чалавек. Гэты дзень быў прапанаваны самімі прадстаўнікамі цэнтра. Аднак да падпісання дамовы справа не дайшла. Прадстаўнікі ММАЦ па тэлефоне прынеслі прабачэнні і паведамілі, што сталічны гарвыканкам не дазволіў даць памяшканне АГП.

Апошнія навіны